Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

ЖЫВЕ НАША ПЕСНЯ СПРАДВЕЧНАЯ!

Дата: 29 апреля 2016 в 11:32, Обновлено 29 апреля 2016 в 11:55
796 просмотров

ЖЫВЕ НАША ПЕСНЯ СПРАДВЕЧНАЯ!

Ёсць такі выраз: «Песня - душа народа». И гэта сапраўды так. Песня раскрывае такія глыбіні, такія таямніцы нацыянальнага характару, якія не могуць быць выказаны, спасцігнуты ў іншых жыццёвых сітуацыях. Нашы продкі спявалі амаль заўсёды - у часы працы, у кароткія хвіліны адпачынку, у горы і радасці, у будні і святы, у юнацтве, сталым узросце і старасці. Песня ўвабрала ў сябе ўсе асаблівасці  народнага жыцця. И недарма кажуць, што людзі, якія не памятаюць сваіх каранёў – не мусяць мець і будучыні. Таму так важна не толькі захоўваць свае «спрадвечныя крыніцы», але і падтрымліваць цікавасць да нашай нацыянальнай музычнай культуры ў нашчадкаў.

З 21 па 23 красавіка ў  Мінску адбыўся III  адкрыты фестываль – конкурс нацыянальнай музыкі “РЭХА”, арганізаваны   Творчым  цэнтрам «Belartsound» грамадскага аб'яднання “Беларускі  саюз музычных дзеячаў”.

Членамі журы конкурсу былі Інеса Бадзяка, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай акадэміі музыкі, і Андрэй Саўрыцкі, выкладчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаунай акадэміі мызыкі. Старшыня журы  -  Раландас Даўгелас – галоўны дырыжор г.Каўнаса.

У конкурсным праслухоўванні прымалі ўдзел харавыя калектывы акадэмічнага  і  народнага накірункаў, сольныя выканаўцы са ўсіх куточкаў нашай краіны. Два дні ў іх выкананні гучалі творы беларускіх кампазітараў.

Гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў III  адкрытага фестывалю – конкурсу нацыянальнай музыкі “РЭХА”  прайшлі 23 красавіка ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Ёсць чым ганарыцца і гораду Салігорску! Творчыя харавыя калектывы  ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Салігорска”, якія існуюць ва ўстанове адукацыі больш за 20 гадоў і маюць званне “ўзорны” не толькі  прынялі ўдзел у конкурсе, але і сталі яго пераможцамі.

Узорны хор  “Лучыкі” (кіраунік Маргун І.С., канцартмайстар Корбут І.М.),узорны хор “Дружба” (кіраунік Дзмітрыева К.В.,канцартмайстар Луцкіна К.М.) атрымалі Дыпломы III ступені.

  

                      узорны хор “Дружба”                                                           узорны хор "Лучыкі"                                                

Узорны ансамбль народнай песні “Васілінка” (кіраунік Кажадуб І.В.) – Дыплом II ступені.  Паказалі свой прафесійны ўзровень і салісты ансамбля народнай песні “Васілінка”:  Паліна Хурсан  ­атрымала Дыплом II ступені,  Ангеліна Купрусь – Дыпломы III ступені. 

Пажадаем ім далейшых творчых поспехаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.