Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры.

Дата: 25 февраля 2019 в 09:06, Обновлено 25 февраля 2019 в 09:32
403 просмотра

    Традыцыйна ў лютым у нашай школе праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры.  Вось і сёлета ён прайшоў з 18 па 23 лютага. Чаму менавіта ў лютым?  Справа ў тым, што 21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы.Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся пад пагрозай знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў гэты дзень днём роднай мовы.

   У мерапрыемствах Тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні і настаўнікі школы. Праграма тыдня ўтрымлівала разнастайныя формы і метады вучэбнай працы. Вучні маглі выбраць накірунак дзейнасці, які больш блізкі іх стану душы і паказаць свае здольнасці ў пэўнай галіне.

   Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

  

Смотреть больше фото>>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.